Аб прафсаюзным камітэце
На ўліку пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі КУВП БКХ па стане на 1 студзеня 2025 года складаецца 539 чалавек, з іх: працуючых на прадпрыемстве 458 чалавек, непрацуючых пенсіянераў 81 чалавек. У структуры прафсаюзнай арганізацыі 15 прафсаюзных груп. Прафсаюзны камітэт складаецца з 23 чалавекі.
Старшыня прафсаюзнага камітэта - Водчыц Наталля Міхайлаўна. На прадпрыемстве працуе на пасадзе інжынера аддзела рэалізацыі.
Асноўная задача прафсаюзнага камітэта - абарона правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза. Гэта дзейнасць ажыццяўляецца праз галіновае і абласное Пагадненні і калектыўны дагавор.
На канферэнцыі працоўнага калектыву ў сакавіку 2023 года заключана калектыўная дамова на 2023-2026 г.г. Прафсаюзны камітэт кантралюе выкананне калектыўнага дагавора і адзін раз у паўгоддзе дае справаздачу перад работнікамі - членамі прафсаюза на канферэнцыях, пашыраных пасяджэннях прафкама аб выкананні прынятых абавязацельстваў.
Змест і структура калектыўнага дагавора КУВП БКХ адпавядаюць галіноваму, абласному Пагадненням, а шэраг пазіцый выкладзены шырэй і канкрэтней.
Прафсаюзны камітэт удзельнічае ва ўстанаўленні і пераглядзе норм працы, рэжыму працы і адпачынку, правіл унутранага працоўнага распарадку, норм, правіл і ўмоў аховы працы, садзейнічае занятасці працуючых. Ажыццяўляе грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства РБ аб працы і ахове працы, жыллёвага заканадаўства. Кіруе бягучай працай прафгруп і створаных пры прафкаме пастаянных камісій. Усю сваю працу прафсаюзны камітэт праводзіць паводле зацверджаных планаў і каштарысу выдаткаў. Пасяджэнні прафкама праходзяць штомесяц.
Пры прафкаме працуе пяць грамадскіх камісій: камісія па ахове працы, вытворчая камісіі, камісія па культурна-масавай рабоце і спартыўных мерапрыемствах, арганізацыйна-масавая камісія, камісія па кантролі за выкананнем заканадаўства аб працы, заработнай плаце і занятасці.
Контакты
Ф.И.О. | Должность | Дни приема | Телефон |
---|---|---|---|
Водчиц Наталья Михайловна | Председатель профкома | вторник, четверг: с 12:45 до 17:00 |
45-69-99 |
Кравчук Светлана Ивановна | Заместитель председателя Первичной профсоюзной организации | 45-69-97 | |
Ясько Елена Валентиновна | Казначей | 52-81-52 |
Склад прафсаюзнага камітэта першаснай прафсаюзнай арганізацыі КУВП «Брэсцкая кацельная гаспадарка»
Кантакты вышэйстаячых камітэтаў прафсаюза і органаў кіравання
Кантакты кіраўнікоў вышэйстаячых камітэтаў прафсаюза і органаў кіравання
Санаторыі Унітарнага прадпрыемства «Белпрофсоюзкурорт»
Агляды-конкурсы 2019-2020 года
- На лепшага прафгрупорга КУВП БКГ па выніках года.
- На лепшыя дасягненні па эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў сярод структурных падраздзяленняў КУВП БКГ па выніках года.
- На лепшага грамадскага інспектара па ахове працы па выніках квартала і года.