Тепло в каждый дом
Камунальнае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства
Брэсцкая кацельная гаспадарка

Цяпло ў кожны дом

Тэлефон «Гарачай лініі» (прыёмная):

+375 (162) 45-48-29

     

    Рэалізацыя паліўных брыкетаў насельніцтву па свабодных цэнах часова не ажыццяўляецца!

    Па панядзелках рэалізацыя паліва вядзецца па змененым графіку:

    - час пачатку працы - 11.15;

    - час заканчэння працы - 20.00;

    - перапынак  - з 15.15 да 15.45.

     

     

           КУВП "Брэсцкая кацельная гаспадарка" рэалізуе дровы змешаных парод, якія набываюцца ў Брэсцкім, Маларыцкім і Кобрынскім лясгасах у выглядзе бярвення даўжынёй ад 2-х метраў. Захоўванне дроў, а таксама  аказанне паслуг па іх распілоўцы, калцы, пагрузцы і дастаўцы спажыўцу арганізавана на вытворчай базе ў г.Брэсце па вул.Інжынернай, 15.

           Акрамя дроў, КУВП БКГ ажыццяўляе   продаж і дастаўку паліўных брыкетаў, вырабленых з фрэзернага торфу Гатча-Асоўскім торфабрыкетным заводам.

     

     

    Адпуск дроў і паліўных брыкетаў насельніцтву па фіксаваным раздробным коштам

     

           Рашэннем Брэсцкага аблвыканкама на КУВП "Брэсцкая кацельная гаспадарка" ўскладзены функцыі палівазабяспечваючай арганізацыі,   якая ажыццяўляе рэалізацыю цвёрдых відаў паліва насельніцтву г.Брэста  па фіксаваных раздробных коштах.

           Права на набыццё цвёрдых відаў паліва па названых цэнах маюць грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і зарэгістраваныя па месцы жыхарства ў аднакватэрным жылым доме, кватэры у блакіраваным жылым доме, у якіх ёсць пячное (вадзяное, паравое) ацяпленне, індывідуальнае ацяпляльнае абсталяванне, якое працуе з выкарыстаннем цвёрдых відаў паліва або цвёрдых відаў паліва і газу (электрычнай энергіі), і якія не падключаны да сістэмы цэнтралізаванага цеплазабеспячэння ад цеплаэлектрацэнтраляў, групавых ( квартальных) і раённых кацельняў.

          Норма водпуску дроў і торфабрыкету насельніцтву па фіксаваным рознічным кошце на адно домаўладанне ў каляндарным годзе:  

    1. Пры рэалізацыі аднаго з відаў паліва:

    • паліўных брыкетаў - 3 тоны;
    • дроў - 4,9 шчыльнага метра кубічнага.

    2. Пры рэалізацыі адначасова двух відаў паліва:

    • паліўных брыкетаў - 2,4 тоны;
    • дроў - 1,5 шчыльнага метра кубічнага.

    Для першаснага атрымання дроў і торфабрыкету па фіксаваным раздробным кошце спажыўцу неабходна звярнуцца на ўчастак па нарыхтоўцы паліва (г. Брэст, вул. Інжынерная 15) і прад'явіць наступныя дакументы:

    1. Даведку аб займаным у дадзеным населеным пункце жылым памяшканні і складзе сям'і, з абавязковым указаннем у ёй звестак аб наяўнасці пячнога ацяплення або катла на цвёрдым паліве;
    2. Дакумент, які сведчыць асобу.

           На аснове гэтых дакументаў афармляецца паліўная кніжка ў двух экземплярах. Адзін экзэмпляр захоўваецца ў картатэцы КУВП БКГ, іншы выдаецца спажыўцу.

           Пры паўторным звароце спажыўцоў пры сабе трэба мець дакумент, які пацвярджае асобу, і паліўную кніжку.

           Спажыўцы, якія маюць права на льготы, пры першасным звароце, а таксама пры паўторным звароце разам з паліўнай кніжкай падаюць:

    1. Заява (у пісьмовай форме);
    2. Дакумент, які сведчыць асобу;
    3. Дакумент, які пацвярджае права на льготу;
    4. Даведку аб займаным у дадзеным населеным пункце жылым памяшканні і складзе сям'і, з абавязковым указаннем у ёй звестак аб наяўнасці пячнога ацяплення або катла на цвёрдым паліве.

     

    ФІКСІРОВАНЫЯ РОЗІЧНЫЯ КОШТЫ НА ПАЛІЎНЫЯ БРЫКЕТЫ, ДРОВА ЗМЕШАНЫХ ПАРОД, РЕАЛІЗУЕМЫЯ НАСЕЛЬНІЦТВУ


    п/п
    Назва паліва, пароды дроў Адзінка вымярэння Фіксаваны раздробны кошт,
    беларускіх рублёў
    1 Паліўныя брыкеты 1 тона 28,33
    2 Дрова змешаных парод даўжынёй 2 метры 1 шчыльны кубічны метр 9,17

           Па заяўцы спажыўца аказваюцца паслугі па распілоўцы, калцы, пагрузцы.

           Па заяўцы спажыўца аказваюцца паслугі па распілоўцы, калцы, пагрузцы, дастаўцы дроў і дастаўцы торфабрыкету ў адпаведнасці з дзеючым Прэйскурантам.

           Нарматыўныя дакументы:

    1. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян»;

    2. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 09.11.2012  № 1028 "Аб забеспячэнні насельніцтва цвёрдымі відамі паліва";

    3. Рашэнне Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ад 18.01.2013 № 27 «Аб нормах водпуску цвёрдых відах паліва насельніцтву Брэсцкай вобласці па фіксаваных цэнах»;

    4. Рашэнне Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ад 11.07.2019 № 429 «Аб вызначэнні палівазабяспечваючых арганізацый Брэсцкай вобласці».

    Рэкамендацыі Дзяржпрамнагляду па прадухіленні выбухаў бытавых катлоў

     

    Адпуск дроў і паліўных брыкетаў насельніцтву і юрыдычным асобам па свабодных раздробных коштах

     

           Юрыдычным асобам, індывідуальным прадпрымальнікам для набыцця цвёрдых відаў паліва па свабодных рознічных цэнах неабходна накіраваць заяўку на імя дырэктара КУВП "Брэсцкая кацельная гаспадарка", у якой  пазначыць выгляд і колькасці паліва, спосаб дастаўкі, рэквізіты і кантактныя тэлефоны пакупніка. Адгрузка паліва ажыццяўляецца пасля заключэння дагавора і 100 працэнтаў перадаплаты.  

           Фізічным асобам, якія жадаюць набыць дровы і торфабрыкет па свабодных рознічных цэнах, неабходна асабіста звярнуцца на ўчастак па нарыхтоўцы паліва (г. Брэст, вул. Інжынерная, 15) для заключэння дагавора і аплаты. Пры сабе неабходна мець дакумент, які пацвярджае асобу (пашпарт).

           Свабодны адпускны кошт цвёрдага паліва фарміруецца пры заключэнні дагавора і залежыць ад цаны, па якой КУВП БКГ набыло дровы і торфабрыкет у вытворцаў. Прыведзеныя ніжэй адпускныя цэны маюць арыентуючае значэнне і могуць адрознівацца ад цаны, сфармаванай пры заключэнні дагавора.

    СВАБОДНЫЯ РОЗНІЧНЫЯ КОШТЫ НА ПАЛІЎНЫЯ БРЫКЕТЫ, ДРОВА ЗМЕШАНЫХ ПАРОД, РААЛІЗУЕМЫЯ АРГАНІЗАЦЫЯМ 


    п/п

    Назва паліва, пароды дроў

    Адзінка вымярэння

    Свабодны раздробны кошт,
    беларускіх рублёў (з ПДВ)

    1

    Дрова змешаных парод даўжынёй 2 метры

    1 шчыльны кубічны метр

    56 - 64

     

    СВАБОДНЫЯ РОЗНІЧНЫЯ КОШТЫ НА ПАЛІЎНЫЯ БРЫКЕТЫ, ДРОВА ЗМЕШАНЫХ ПАРОД, РААЛІЗУЕМЫЯ НАСЕЛЬНІЦТВУ


    п/п

    Назва паліва, пароды дроў

    Адзінка вымярэння

    Свабодны раздробны кошт,
    беларускіх рублёў

    1

    Дрова змешаных парод даўжынёй 2 метры

    1 шчыльны кубічны метр

    55 - 64

     

           Па заяўцы пакупніка аказваюцца паслугі па распілоўцы, калцы, пагрузцы, дастаўцы дроў, а таксама дастаўцы торфабрыкету ў адпаведнасці з дзеючым Прэйскурантам.

     

    Тэлефоны для даведак, а таксама ў выпадку

    аказання дапамогі інвалідам пры наведванні прадпрыемства і яго структурных падраздзяленняў:

    +375 (29) 260-39 -19

    35-43-09

     

     

     

     

     

     

    Карысныя рэсурсы

    Брэсцкае кацельная гаспадарка

    • Камунальнае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства

    Адрас

    • вул. Фортечная, 111, 224024, г. Брэст, Рэспубліка Беларусь

    Кантакты

    • Факс: (+375-162) 52-89-08
    • Ттэлефон прыёмнай: (+375-162) 45-48-29
    • e-mail: bpkh@brest.by

    © 2019 | Усе правы абаронены і належаць КУВП БКХ

    Распрацоўка
    карпаратыўнага
    сайта life4it.by