Тепло в каждый дом
Камунальнае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства
Брэсцкая кацельная гаспадарка
(Кароткая назва: КУВП БКГ)

Цяпло ў кожны дом

Тэлефон «Гарачай лініі» (прыёмная):

+375 (162) 58-73-49

Мы ў сацсетках: telegram

    Цеплавізійнае абследаванне і дыягностыка

    Цеплавізійнае абследаванне - гэта найбольш эфектыўны метад выяўлення парушэнняў у цеплаізаляцыі будынкаў, энергетычнага абсталявання, альбо дэфектаў ў электраабсталяванні. Абследаванне дапаможа выявіць ўцечкі цяпла ў будынках, пашкоджанне абсталявання, якія ўзніклі ў выніку памылак і парушэнняў пры яго вырабе, мантажы або эксплуатацыі.

     teplovizor3teplovizor2

    Своечасовы цеплавізійны кантроль можа папярэдзіць аварыі і пажары дзякуючы выяўленню дэфектаў на раннім этапе.

    Перавагамі дадзенага метаду абследавання з'яўляюцца дакладнасць і відавочнасць атрыманай інфармацыі, аператыўнасць, а таксама бяспека. Цеплавізійная здымка не патрабуе дэмантажу элементаў канструкцый або аздаблення.

    Мы прапануем наступныя паслугі цеплавізійнай дыягностыкі:

    • цеплавізійнае абследаванне дома, кватэры на прадмет ацэнкі якасці цеплаізаляцыі;
    • пошук труб ацяплення ў падлозе;
    • цёплая падлога (складанне схемы, вызначэнне месца залягання награвальнага элемента, вызначэнне эфектыўнасці работы);
    • пошук працёкаў ў вадзяной цёплай падлозе ці схаваных трубах ацяплення, пошук засораў ў трубах вадзяной падлогі;
    • дыягностыка радыятараў ацяплення;
    • абследаванне вокнаў і ўваходных дзвярэй.

     

    Кантактны тэлефон: 45-69-97

    Прэйскурант адпускных цэн і тарыфаў на аказанне паслуг

     

     

    Абследаванне праводзіцца кваліфікаваным спецыялістам у галіне цеплавога метаду неразбуральнага кантролю, які мае адпаведны сертыфікат на ажыццяўленне гэтага віду дзейнасці.

     

    У абследаванні прымяняецца сучасная цеплавізійная камера FLIR i7, вытворчасці кампаніі FLIR SYSTEMS. Тэмпературны дыяпазон вымярэнняў прыбора: ад -20 да +250 градусаў Цэльсія.

     

    Карысныя рэсурсы

    Брэсцкае кацельная гаспадарка

    • Камунальнае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства

    Адрас

    • вул. Фортечная, 111, 224024, г. Брэст, Рэспубліка Беларусь

    Кантакты

    • Факс: (+375-162) 52-89-08
    • Ттэлефон прыёмнай: (+375-162) 58-73-49
    • e-mail: bpkh@brest.by

    © 2019 | Усе правы абаронены і належаць КУВП БКХ

    Распрацоўка
    карпаратыўнага
    сайта life4it.by